Грамадства2828

«Ненавіджу пед». Лукашэнка завітаў на вяселле. Дык а хто ж пабраўся шлюбам?

Сёння падчас цырымоніі адкрыцця рэканструяванага гісторыка-культурнага комплексу «Лошыцкі» Аляксандр Лукашэнка завітаў на вяселле з «падарункам з намёкам» для маладзёнаў.

Фота: тг-канал «Пул первого»

Паведамляецца, што малады з маладой — гэта Дзмітрый Казлоў і Паліна Буневіч, супрацоўнікі Смалявіцкага водаканала.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Паліна Буневіч летась скончыла Інстытут псіхалогіі БДПУ. Яе спецыялізацыя — «сацыяльная псіхалогія». Таксама Паліна дадаткова вывучала арт-тэрапію. Вучэбную практыку дзяўчына праходзіла як педагог-псіхолаг у розных установах адукацыі — размаўляла там з вучнямі ў тым ліку і на тэмы грамадзянскага і нацыянальна-патрыятычнага выхавання.

Паліна Буневіч на практыцы падчас вучобы

Але ж выглядае, што ўсё гэта не вельмі падабалася Паліне, бо ў якасці статусу ва «Укантакце» дзяўчына пазначыла: «Ненавіджу пед».

На асабістым сайце дзяўчына сцвярджае, што мае досвед працы як HR-спецыялістка.

Паліна Буневіч

Дыктатар уручыў маладзёнам ключы ад двухпакаёвай арэнднай кватэры ў Смалявічах, адзначыўшы, што падарунак з намёкам. Атрымалася нават з двума. Па-першае, Лукашэнка загадаў нарадзіць трох дзяцей (бо «нам так трэба»). Па-другое, падкрэсліў, што працаваць можна і ў сталіцы, але ж жыць лепш недзе яшчэ.

Але падарункам ключы ад арэнднай кватэры можна лічыць толькі ўмоўна. За карыстанне дзяржаўнай кватэрай усё роўна прыйдзецца плаціць арэндную плату — хаця, вядома, яна значна меншая за звычайныя прапановы на рынку нерухомасці.

Плюс на гэты момант выкупіць арэндную кватэру можа не кожны. Сёлета Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога выкупляць арэнднае жыллё могуць грамадзяне найбольш запатрабаваных прафесій (пералік такіх прафесій фарміруюць выканкамы ў кожным рэгіёне) у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек (акрамя Мінскага раёна). Пры гэтым, неабходна выканаць яшчэ шэраг умоў: напрыклад, мець стаж працы ў арганізацыі, якая выдзеліла жыллё, і тэрмін пражывання ў арэндным жыллі не менш за 10 гадоў

Згодна са статыкай Белстата, у 2024 годзе ў Смалявічах жыло каля 24 тысяч чалавек. 

Каментары28

  • Hryb
    12.09.2025
    Nu narešcie NN pačala pravilna pisać lukašenkavu funkcyju: dyktatar.
  • Coach potato
    12.09.2025
    Видел ее на ПХ
  • Hryb
    12.09.2025
    Dla vadakanała kluč razvadny?

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць