БЕЛ Ł РУС

Баявы дрон, які ў канцы ліпеня праляцеў над Вільняй, запускаўся з Беларусі?

16.09.2025 / 20:30

Nashaniva.com

Раніцай 28 ліпеня праляцеў над Вільняй, а пасля ўпаў на вайсковым палігоне ў Янаўскім раёне расійскі беспілотнік тыпу «Гербера» з двума кілаграмамі выбухоўкі. Паводле крыніц выдання Delfi, гэты дрон быў запушчаны з тэрыторыі Беларусі.

Знойдзены на Гайжунскім палігоне дрон. Фота: фэйсбук міністаркі абароны Літвы Давіле Шакалене

Як паведамляюць крыніцы Delfi, запуск дрона быў спецыяльна спланаванай аперацыяй. Яе мэта — не толькі праверыць магчымасці паветранай абароны Літвы, але і аказаць псіхалагічны ўплыў на насельніцтва.

Дрон ляцеў над Вільняй на вышыні, якая дазваляла абыйсці радыёлакацыйныя сістэмы.

На месцы падзення беспілотніка на Гайжунскім палігоне ў Янаўскім раёне былі знойдзеныя, акрамя двух кілаграмаў выбухоўкі, сучасны бартавы камп’ютар і прынамсі адна SIM-карта.

Чытайце таксама:

Ці павінна НАТА пасля дронавай атакі на Польшчу задзейнічаць 5-ты артыкул? Адназначна — не. Але рэагаваць мусіць рашуча

У дроне, які заляцеў з Беларусі ў Літву, было выбуховае прыстасаванне

Прылёт дрона з Беларусі ў Літву расследуюць як эпізод ваенных злачынстваў

Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за інцыдэнту з дронам

Каментары да артыкула