БЕЛ Ł РУС

У Польшчы знайшлі беларускія цыгарэты ў кантэйнеры, які ехаў з Кітая ў Бельгію

17.09.2025 / 15:38

Nashaniva.com

Супрацоўнікі польскай мытна-падатковай службы ў Малашэвічах каля мяжы з Беларуссю знайшлі кантрабанду цыгарэт у кантэйнеры, які ехаў з Кітая ў Бельгію. Падчас рэнтгенаўскай праверкі аднаго з вагонаў іх зацікавіў падазроны здымак, таму было праведзена дэталёвае абследаванне.

Фота: lubelskie.kas.gov.pl

Аказалася, што ў кантэйнеры з таварамі з інтэрнэт-крамы разам з законнымі пасылкамі схавалі і незаконныя цыгарэты. Усяго знайшлі больш за 23 тысячы пачак, пазначаных беларускімі акцызнымі маркамі. Паводле версіі польскіх службоўцаў, кантэйнер дапаўнялі кантрабандай падчас перагрузкі ў Беларусі.

Рынкавая вартасць выяўленых цыгарэт перавышае 400 тысяч злотых (каля 111 тысяч даляраў). Пасля рашэння суда тавар будзе канфіскаваны і знішчаны.

Чытайце таксама:

«Правілы змяніліся». У кантраляваным Кітаем грэчаскім порце арыштавалі тысячы кантэйнераў з кантрабандай

У Латвіі на мяжы з Беларуссю знайшлі аэрастаты з кантрабандай

На мяжы з Літвой знайшлі кантрабанду ў рыбных кансервах са Швецыі

Каментары да артыкула