БЕЛ Ł РУС

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі

17.09.2025 / 18:34

Nashaniva.com

Кліенты Wildberries у Беларусі пачалі скардзіцца на затрымкі ў дастаўцы заказаў: некаторыя чакаюць да 2 тыдняў. Прадаўцы ў тыктоку назвалі магчымую прычыну — вялізныя чэргі на складзе пад Мінскам, у Шчомысліцы, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Некалькі прадаўцоў адзначылі, што ім даводзіцца стаяць гадзінамі, каб разгрузіць тавар, які пасля развозяць на пункты выдачы па ўсёй краіне.

Адзін прадавец расказаў, што разгрузкі 8 невялікіх скрыняў яму давялося чакаць больш за гадзіну, бо працавала толькі адна рампа.

@dimaprometei Wildberries, ау! #wildberries #порядок #критика ♬ оригинальный звук - Дима Прометей

Іншы паказаў чаргу грузавікоў, якія стаяць па 6—8 гадзін.

@uborkaminsk #wb #wildberries #минск #скидки ♬ оригинальный звук - uborkaminsk

Нават ранішні прыезд у 5:30 не дапамог пазбегнуць чакання — чэргі не знікаюць нават ноччу. Паводле слоў прадаўцоў, такая сітуацыя трымаецца ўжо каля двух тыдняў.

Каментатары звязваюць праблему з вялікай колькасцю заказаў, выкліканай акцыямі і зніжкамі Wildberries. Некаторыя кліенты таксама скардзяцца на затрымкі дастаўкі.

@ruszanos Слышал сегодня,что такая же очередь была в пол третьего ночи . Эта очередь сейчас бесконечная #минск #wildberries ♬ оригинальный звук - Нарезки с ютюб

Прадстаўнікі прадаўцоў кажуць, што для росту аб’ёмаў продажаў платформе трэба было б наладзіць больш эфектыўную разгрузку і сартаванне тавараў. Некаторыя нават называюць цяперашні хаос на складзе «рэпетыцыяй Новага года», думаючы пра тое, як склад будзе працаваць падчас зімовых святаў і сезонных распродажаў.

Чытайце таксама:

Wildberries запусціць віртуальную прымерачную

Дадатак WB taxi запрацаваў ва ўсіх карыстальнікаў. А што з цэнамі?

МАРГ знайшоў на Wildberries няправільныя чырвона-зялёныя сцягі і загадаў іх прыбраць

Кіраўніца Wildberries сустрэлася з Турчыным

Каментары да артыкула