Грамадства

Дадатак WB taxi запрацаваў ва ўсіх карыстальнікаў. А што з цэнамі?

У Беларусі запрацаваў дадатак WB Taxi для ўсіх карыстальнікаў. Раней ён быў даступны толькі ўдзельнікам бэта-тэсту. Office Life параўнаў цэны на паездкі новага сэрвісу з канкурэнтамі.

Скрыншот з сайта кампаніі

Напрыклад, у панядзелак у абед кошт паездкі ад плошчы Бангалор да Нямігі па тарыфе «Эканом» склаў 8,8 рубля WB Taxi. Для параўнання: у «Яндэксе» такая ж паездка каштавала б 7,4 рубля, а ў A1 — 7,3 рубля. Па тарыфе «Камфорт» WB Taxi цана склала 11,1 рубля, тады як у «Яндэксе» і A1 — 8,3 і 9,5 рубля адпаведна.

Пры больш далёкіх паездках сітуацыя выглядае інакш. Так, паездка ад цэнтральнага аўтавакзала да вуліцы Алібегава (прыкладна 10 км) каштуе 13,7 рубля па «Эканоме» і 17,1 рубля па «Камфорце» WB Taxi. Гэта танней, чым у «Яндэксе» (16,7 рубля за «Эканом» і 18,8 рубля за «Камфорт»), але даражэй, чым у A1 (13,4 рубля за «Эканом» і 16,8 рубля за «Камфорт»).

Афіцыйных тарыфаў, якія можна было б падрабязна вывучыць, у WB Taxi пакуль няма. Таксама вядома, што ў дадатку — уласная навігацыйная сістэма, распрацаваная камандай кампаніі.

Планы па запуску сэрвісу таксі ад Wildberries сталі вядомыя яшчэ ў лютым гэтага года.

Таксама ў чэрвені Office Life даведаўся, што ў рэестры перавозчыкаў зарэгістравалі яшчэ аднаго патэнцыйнага гульца — кампанію «Брокар Бел», якая звязана з сэрвісам Bro Car з Казахстана. Аднак пра планы гульцоў з Казахстана пачаць працу на беларускім рынку афіцыйна да гэтага часу нічога не паведамлялася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць