БЕЛ Ł РУС

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

17.09.2025 / 20:36

Nashaniva.com

Лукашэнка на сустрэчы са сваім ідэалагічным актывам цэлую хвіліну прысвяціў абмеркаванню ўчынка Міколы Статкевіча. І фактычна прызнаў, што той цяпер знаходзіцца ў турме.

Мікола Статкевіч на мяжы

На нарадзе з ідэолагамі Лукашэнка закрануў тэму вызвалення палітвязняў і пры гэтым упершыню пракаментаваў учынак Мікалая Статкевіча, які не захацеў пакідаць Беларусь.

«Чалавек жа ўжо на зыходзе. Ён ужо хутка памрэ. Не дай Бог у турме. Ну навошта гэта трэба? Вось хоча быць лідарам. Туды зайшоў, быццам бы на нейтральную паласу. Падышоў да літоўцаў. Хлопцы спыталі: ты што, у Беларусь хочаш? Ты ж у турму трапіш. Кажа, пайду ў турму.

Ну, добра. Забралі яго. Не кінуць жа. Усё ж такі наш чалавек. Грамадзянін, дакладней, наш. Забралі яго ў Беларусь. Навошта крыўдзіць».

Лукашэнка не расказаў канкрэтна, дзе знаходзіцца Статкевіч, пра якога ўжо амаль тыдзень няма вестак. Пры гэтым жонцы Мікалая Статкевіча не паведамляюць пра яго месца знаходжання і яна не мае магчымасці перадаць яму мінімальна неабходныя рэчы, без якіх ён застаўся.

Разважаючы ж пра правільную пазіцыю, якой павінен прытрымлівацца апазіцыйны палітык, які ўжо ў гадах, Лукашэнка ў якасці пазітыўнага прыклада прывёў Зянона Пазняка.

Чытайце таксама:

Торба Мікалая Статкевіча прыехала ў Вільню, а ён застаўся без нічога

У Глыбоцкай калоніі адмовіліся казаць, дзе Статкевіч

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам

У Еўрапарламенце заклікалі ўлады Беларусі адказаць, дзе Статкевіч

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары да артыкула