БЕЛ Ł РУС

Данія вырашыла набыць высокадакладную зброю для стрымлівання Расіі. Расійскі пасол назваў гэта вар’яцтвам

18.09.2025 / 7:25

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен у сераду заявіла, што ўпершыню ў гісторыі краіна набудзе высокадакладную зброю вялікай дальнасці, тлумачачы гэта неабходнасцю стрымліваць пагрозу з боку Расіі, якая захаваецца на гады наперад, піша Бі-бі-сі.

Фота: Pascal Bastien / AP

Пазней расійскі пасол у Капенгагене Уладзімір Барбін назваў абгрунтаванне неабходнасці ўзброіцца такой зброяй шчырым вар’яцтвам.

«Нікому, нідзе і ніколі ў свеце нават у галаву не прыходзіла публічна пагражаць ядзернай дзяржаве», — цытуе расійскага пасла ТАСС.

Метэ Фрэдэрыксен ужо пракаментавала выказванне Барбіна.

«Расія спрабуе пагражаць Еўропе і NATO, каб мы не абаранялі сваіх людзей і межы. Вядома, мы не дазволім сябе запалохаць, — заявіла яна тэлерадыёкампаніі DR.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Даніі: ЕС трэба пераўзброіцца за гэтыя пяць гадоў

У Даніі ўвялі абавязковую вайсковую службу для жанчын

Каментары да артыкула