Свет22

У Даніі ўвялі абавязковую вайсковую службу для жанчын

З 1 ліпеня 2025 года ў Даніі ўвялі абавязковую вайсковую службу для жанчын нароўні з мужчынамі. Рашэнне прынята на фоне росту пагрозы з боку Расіі і неабходнасці ўзмацніць абарону краіны, паведамляе Assotiated Press.

Фота: Міністэрства абароны Даніі

Цяпер усе падданыя дацкага караля, якія дасягнулі 18 гадоў, павінны станавіцца на ўлік у войска і праходзіць адбор. Да гэтага жанчыны маглі служыць толькі добраахвотна.

Раней урад планаваў увесці гэтыя змены з 2027 года, але вырашыў паскорыць рэформу. Тэрмін службы таксама павялічаны — з 4 да 11 месяцаў.

Паводле слоў кіраўніка прызыўной службы палкоўніка Кенета Штрома, гэта неабходна, каб узмацніць баяздольнасць і адпавядаць патрабаванням абарончай палітыкі НАТА.

Цяпер набор у войска адбываецца так: спачатку прымаюць добраахвотнікаў, а астатнія месцы запаўняюцца выпадковым чынам праз латарэю. Плануецца, што да 2033 года штогод на службу будуць прызываць каля 6,5 тысячы чалавек (у 2024 годзе было 4,7 тысячы, з якіх 24% — жанчыны). На сёння ў дацкіх Узброеных сілах служыць каля 9 тысяч прафесійных вайскоўцаў, а насельніцтва краіны — каля 6 мільёнаў чалавек.

Данія стала апошняй краінай Паўночнай Еўропы, якая ўвяла вайсковы абавязак для жанчын. Раней гэта зрабілі Нарвегія (у 2015 годзе) і Швецыя (у 2017-м).

У лютым прэм’ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен заявіла, што Данія павялічыць выдаткі на абарону на 50 мільярдаў дацкіх крон (прыкладна $7 мільярдаў) у найбліжэйшыя два гады. Гэта давядзе вайсковыя выдаткі да 3% ВУП — самага высокага паказчыка за апошнія 50 гадоў. На саміце НАТА ў чэрвені Данія падтрымала мэту падняць выдаткі да 5% ВУП да 2035 года, як гэтага патрабаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Фрэдэрыксен падкрэсліла, што Расія ўяўляе сур’ёзную пагрозу, вырабляючы больш боепрыпасаў за тры месяцы, чым НАТА — за цэлы год. Яна назвала вайну ва Украіне вынікам «імперскіх амбіцый» Уладзіміра Пуціна і адзначыла, што не ўпэўненая, што ён спыніцца толькі на гэтай краіне.

Каментары2

  • aryna
    02.07.2025
    Малайцы. Хаця 9 тысяч войска ў 6 мільённай краіне гэта смех
  • Мужык
    02.07.2025
    Слушна. А калі "нашы" феміністкі ўжо пачнуць змагацца за раўнапраўе на фронце? Базар, Мелюкова, Ментусава, Сідорская, Сугак.

    Гэта вам не трындзець на YouTube пра злых мужыкоў, змагацца за квоты для жанчын у КР ці хадзіць на канцэрты Меледзэ.

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў20

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль рэгулярна выдае «кансервы» з Пуціным, але дэталі выдаюць пастаноўку10

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра справу расійскага апазіцыянера, які аказаўся шпіёнам13

Памёр тэлевядучы Юрый Нікалаеў14

У продажы з'явілася халва са смакам скварак і цыбулі8

Віцебскі футбаліст, які абразіў падчас матча камерунца, ездзіў у Смаргонь прасіць у яго прабачэння6

Захарава па-хамску пракаментавала абрынанне вежы ў Рыме. Італьянцы ў адказ паабяцалі ўзмацніць падтрымку Украіны17

ЗША канчаткова знялі санкцыі з «Белавія» і самалётаў Лукашэнкі59

У ЗША ходзяць чуткі вакол Джэй Дзі Вэнса і ўдавы Чарлі Кірка15

У Брэсце паставілі скультуру дэсантніка з аўтаматам — у гонар арханёла Міхаіла18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў20

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць