БЕЛ Ł РУС

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»

18.09.2025 / 17:24

Nashaniva.com

У Беларусі працягваюцца затрыманні па «справе Беларускага Гаюна». «Кіберпартызаны» атрымліваюць шмат пытанняў пра тое, як менавіта сілавікі выходзяць на людзей, якія дасылалі паведамленні ў бот гэтай маніторынгавай групы. Яны сабралі і абагульнілі інфармацыю пра метады выяўлення і адказалі на частыя пытанні.

Сілавікі выкарыстоўваюць комплексны падыход — не адзін метад, а спалучэнне розных прыёмаў.

Таму няма ніводнага спосабу, які гарантавана дапаможа захаваць ананімнасць, ёсць толькі такія, якія могуць у большай ці меншай ступені зменшыць верагоднасць вылічвання.

«Кіберпартызаны» раяць выдаляць акаўнт у Telegram, асабліва тым людзям, якія знаходзяцца ўнутры краіны і раней пісалі ў бот. Гэта робіцца, каб не пакідаць у прыладах лішніх «зачэпак». Аднак гэта выдаленне не дае стопрацэнтнай гарантыі: можна вылічваць людзей і па іншых крыніцах, уключна з данымі, атрыманымі з канфіскаванай тэхнікі або баз тыпу «Маяк», звязаных з вышкамі мабільнай сувязі.

У найбольшай групе рызыкі знаходзяцца людзі, якія:

Калі чалавек не ўваходзіць у вышэйадзначаныя групы, то сілавікі пачынаюць выкарыстоўваць аналітыку з розных крыніц. Гэта залежыць ад таго, што і як чалавек паведамляў у бот: дату, месца, дадатковыя звесткі. Прынцыпы працы тут такія:

«Кіберпартызаны» падкрэсліваюць, што ніхто не можа быць упэўненым, ці ёсць па іх «зачэпкі»: ці няма іх Telegram-ID у нейкай базе; ці не фіксавалі іх аўто або твар на камерах; колькі людзей было ў тым жа самым месцы ў патрэбны час. У выніку нават людзі, якія лічылі сябе надзейна абароненымі, могуць апынуцца ў зоне рызыкі ў залежнасці ад камбінацыі даных.

Чытайце таксама:

Па «справе Гаюна» асудзілі шматдзетную маці з Мазырскага раёна

20‑гадовага хлопца з Лепеля асудзілі, верагодна, па «справе Гаюна»

Флагшток: Па справе «Беларускага Гаюна» ў адной Гомельскай вобласці затрымалі больш за 250 чалавек

Пастара з Хойніцкага раёна асудзілі па «справе Гаюна»

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Каментары да артыкула