БЕЛ Ł РУС

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў

19.09.2025 / 9:23

Nashaniva.com

Мінгарвыканкам зацвердзіў горадабудаўнічы праект развіцця тэрыторыі сталічнага мікрараёна Шабаны. На афіцыйна апублікаваны дакумент звярнуў увагу «Спутнік».

Фота: Onliner.by

Шабаны — дастаткова праблемны з пункту гледжання транспартнай даступнасці, экалогіі і інфраструктуры раён горада. Цяпер, здаецца, яго чакаюць перамены да лепшага.

Там з’явяцца новыя дарогі і развязкі, пачнецца будаўніцтва жылля, а галоўнае — нарэшце пабудуюць станцыю метро «Шабаны».

Адзін з асноўных запланаваных праектаў — будаўніцтва буйнога грамадска-гандлёвага цэнтра на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вул. Селіцкага, то бок практычна на выездзе з горада.

Для зручнасці пад’езду да ГЦ Green замест святлафораў зробяць развязку з бестармазным рухам. З’явіцца некалькі новых вуліц, а таксама яшчэ адна развязка над чыгункай, якая злучыць вул. Сяліцкага з вул. Свіслацкай, што паменшыць трафік грузавікоў праз Шабаны.

А яшчэ ў мікрараёне плануецца знос некалькіх прамысловых будынкаў, каб вызваліць месца пад жылыя комплексы «шматпавярховай высокашчыльнай забудовы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула