БЕЛ Ł РУС

Зяленскі анансаваў сустрэчу з Трампам у Нью-Ёрку

20.09.2025 / 16:24

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Нью-Ёрку падчас Генасамблеі ААН, якая адбудзецца на наступным тыдні. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Белым доме 18 жніўня. Фота: Anna Moneymaker/Getty Images

Зяленскі адзначыў, што ў праграме візіту запланавана шмат двухбаковых сустрэч, у тым ліку з амерыканскім лідарам. Падчас перамоў гаворка пойдзе пра гарантыі бяспекі для Украіны, а таксама пра санкцыі супраць Расіі.

«Мы будзем абмяркоўваць тыя гарантыі, якія партнёры могуць даць Украіне, і крокі па ўзмацненні санкцыйнага ціску на Расію», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Акрамя таго, Зяленскі анансаваў магчымую сустрэчу першых лэдзі дзвюх краін — Алены Зяленскай і Меланіі Трамп. Яны плануюць абмеркаваць гуманітарныя пытанні, у прыватнасці абарону дзяцей.

Чытайце таксама:

Зяленскі анансаваў стварэнне штурмавых войскаў

Зяленскі прапанаваў Польшчы і Румыніі знайсці супольнае рашэнне для барацьбы з расійскімі дронамі

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый

Каментары да артыкула