Вайна

Зяленскі прапанаваў Польшчы і Румыніі знайсці супольнае рашэнне для барацьбы з расійскімі дронамі

«Не толькі каб дрон падаў на галаву ўкраінцам, каб ён не даляцеў да тэрыторыі Польшчы, а каб гэта былі рашэнні, якія прымаюцца разам», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Зяленскі прапанаваў Польшчы і Румыніі знайсці агульнае рашэнне для барацьбы з расійскімі дронамі. Пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў падчас сустрэчы з журналістамі, піша РБК-Украіна.

«Не толькі каб дрон падаў на галаву ўкраінцам, каб ён не даляцеў да тэрыторыі Польшчы, а каб гэта былі рашэнні, якія прымаюцца разам. Гэта значыць, у нас стаіць СПА — мы збіваем усё, што ляціць на нас і ляціць на Польшчу. І гэтак жа Польшча збівае самалётамі ўсё, што ляціць на іх, і тое, што ляціць на нас», — цытуе Зяленскага выданне.

Польшча можа дапамагаць абараняць толькі рэгіёны заходняй часткі Украіны, сказаў прэзідэнт Украіны. «Ці гэта можа быць не толькі Польшча, але і Румынія, на іншых мы і не разлічваем», — дадаў Зяленскі.

Ён таксама сказаў, што гарантыі бяспекі для Украіны патрэбныя раней, чым будзе заключана магчымая дамова аб заканчэнні вайны. Зяленскі дапусціў, што фінальнага дакумента аб заканчэнні вайны можа і не быць.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць