БЕЛ Ł РУС

Партугалія таксама прызнала Палесціну

21.09.2025 / 22:57

Nashaniva.com

Разам з тым Партугалія настойвае на «неабходнасці барацьбы з усімі формамі антысемітызму».

Фота: P A Thompson / Getty Images

Партугалія афіцыйна прызнала дзяржаву Палесціна. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Паўлу Ранжэль.

Разам з тым урад Партугаліі таксама пацвярджае «права дзяржавы Ізраіль на існаванне і яго эфектыўныя патрэбы ў бяспецы, а таксама асаблівую дружбу партугальскага і ізраільскага народаў» і асуджае дзеянні ХАМАС, цытуе яго словы тэлеканал SIC Notícias.

Ранжэль падкрэслівае, што захоўваецца патрабаванне «неадкладнага вызвалення ўсіх закладнікаў, перадачы забітых закладнікаў Ізраілю», і настойвае на «неабходнасці барацьбы з усімі формамі антысемітызму».

Раней сёння дзяржаву Палесціну прызналі Вялікабрытанія, Канада і Аўстралія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула