БЕЛ Ł РУС

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна

22.09.2025 / 23:9

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выдаў указ, згодна з якім былой памочніцы Джо Байдэна, Тары Рыд, дадзена расійскае грамадзянства. У дакуменце яна пазначаная як Мак Кейб Аляксандра Тара, народжаная 26 лютага 1964 года ў ЗША. Гэтае імя Рыд узяла яшчэ ў канцы 1990‑х пасля разводу з мужам, піша The Moscow Times.

Тара Рыд. Фота: РИА Новости

Рыд працавала ў офісе Джо Байдэна, калі ён быў сенатарам ад штата Дэлавер. Яна стала шырока вядомай у 2020 годзе, калі падчас прэзідэнцкай кампаніі выставіла супраць Байдэна абвінавачанне ў сэксуальным гвалце.

Паводле яе сцвярджэння, у 1993 годзе, калі ёй было 29 гадоў, Байдэн у калідоры Сената паклаў руку ёй пад спадніцу і зрабіў дзеянні сексуальнага характару. Сам Байдэн, які на той момант быў кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, катэгарычна адкінуў гэтыя абвінавачанні, назваўшы іх хлуснёй.

У маі 2023 года Рыд прыехала ў Маскву і падчас прэс-канферэнцыі, арганізаванай групай «Россия сегодня», звярнулася да Пуціна з просьбай даць ёй грамадзянства. Яна сцвярджала, што ў ЗША ёй пагражалі забойствам.

У 2024 годзе яна ненадоўга вярнулася ў ЗША, каб падаць афіцыйныя абвінавачанні супраць Байдэна. Паводле паведамленняў СМІ, адвакат Рыд заявіў, што яе кліентка плануе звярнуцца ў суд з крымінальнымі абвінавачаннямі ў сэксуальным гвалце трэцяй ступені.

Цяпер Рыд жыве ў Расіі і ўжо атрымала расійскі пашпарт.

Чытайце таксама:

Джо Байдэн пасля заканчэння прэзідэнцтва перажывае фінансавыя праблемы

Амерыканскую спявачку, якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне»

Перагаворшчык Пуціна запосціў карцінку ў стылі «Сімпсанаў»: на ёй Украіну падзялілі Расія і Венгрыя

Каментары да артыкула