БЕЛ Ł РУС

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў

23.09.2025 / 1:11

Nashaniva.com

Увечары 22 верасня паветраная прастора над сталіцамі Даніі і Нарвегіі была парушана невядомымі беспілотнікамі, што прывяло да поўнага закрыцця аэрапортаў у Капенгагене і Осла.

Ад двух да чатырох «вялікіх дронаў» былі заўважаныя над аэрапортам Капенгагена, а пасля паблізу ад яго, паведамляюць дацкія СМІ са спасылкай на паліцыю. Гэта змусіла дыспетчараў аэрапорта спыніць прыём самалётаў.

Людзі чакалі вылетаў (на фота з сацыяльных сетак), а на прыём паветраныя судны накіроўваўвалі ў іншыя аэрапорты Даніі.

Паліцыя працуе над ідэнтыфікацыяй дронаў, ідзе расследаванне.

Амаль адначасова дрон быў зафіксаваны і над вайсковым аб’ектам у Осла, сталіцы Нарвегіі. У сувязі з гэтым затрыманыя два грамадзяніны Сінгапура.

А каля 23:30, некалькі дронаў былі зафіксаваны і над аэрапортам Осла Гардэрмуэн. Спачатку ўвесь рух транспарту быў перанакіраваны на адну ўзлётна-пасадачную паласу. Аднак, праз гадзіну пасля паўторнага з'яўлення беспілотніка, аэрапорт быў поўнасцю зачынены.

«Паветраная прастора над аэрапортам Осла закрыта з-за новага выяўлення дрона», — паведаміў прадстаўнік аэрапорта.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны атакавалі Маскву

Расія ўдасканаліла атакі дронамі — забяспечваць тыл украінцам становіцца цяжэй

Сікорскі — Расіі: Пасля не ныйце. Мы вас папярэдзілі

Каментары да артыкула