БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка прыляцела ў Мінск. Яе з сынам заўважылі на трыбунах «Мінск-Арэны» ФОТАФАКТ

23.09.2025 / 14:31

Nashaniva.com

Экс-першая ракетка свету разам з васьмігадовым сынам Леа з'явілася на хакейным матчы КХЛ: мінскае «Дынама» прымала «Барыс» з Астаны.

Фота: hockey.by

Апошні публічны візіт Вікторыі Азаранка ў Беларусь адбыўся ў 2019 годзе — тады тэнісістка праводзіла майстар-клас для дзяцей.

На тэму вайны ва Украіне Вікторыя выказвалася асцярожна. У сакавіку 2022 года прызнавалася, што «спустошана», потым казала, што ёй балюча бачыць, як невінаватыя людзі пакутуюць праз гвалт.

@minskoblastnovosti55 Виктория Азаренко прилетела в Беларусь посмотреть на ХК Динамо Минск #минск #динамоминск #минсксейчас #минскаяобласть #беларусь ♬ vertigo (sped up) - insensible & énouement

Летась Азаранка спрабавала знайсці арандатараў для свайго катэджа ў Драздах.

Учора падчас матчу КХЛ на «Мінск-Арэне» камера паказала на вялікім экране Вікторыю разам з сынам сярод балельшчыкаў. Публіка была ў захапленні ад такой зорнай госці. Васьмігадовы сын Вікторыі Леа таксама займаецца хакеем.

Чытайце таксама:

У Вікторыі Азаранкі скралі айфон, тэрапеўт дагнаў зладзюжку і прыдушыў

Вікторыя Азаранка з-за траўмы знялася з турніру ў Маямі

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе

Каментары да артыкула