БЕЛ Ł РУС

Маркаў задумаўся пра стварэнне дзіцячага тэлеканала, але ёсць пытанні

23.09.2025 / 16:51

Nashaniva.com

Міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў, што ў Беларусі сёння зарэгістраваныя і вяшчаюць 18 тэлеканалаў, якія арыентаваныя на дзіцячую аўдыторыю. 17 з іх — расійскія, а беларускага няма ніводнага. І гэта, маўляў, вельмі кепска. 

Міністр інфармацыі Марат Маркаў. Фота: БелТА

«У сувязі з гэтым «за» з'яўленне такога канала — разуменне простага факту, што выхоўваць сваіх дзяцей, на сваіх каштоўнасцях і маралі мы абавязаныя самі, а тэлебачанне — гэта адзін з інструментаў такога выхавання», — заявіў Марат Маркаў.

Кажучы пра ўласны дзіцячы тэлеканал у Беларусі, Маркаў задаўся адразу некалькімі пытаннямі. Ці дастаткова ў краіне ўласнага так званага дзіцячага кантэнту з усімі архівамі «Беларусьфільма»? Хто менавіта будзе вырабляць падобны кантэнт на пастаяннай аснове, каб запоўніць 16‑18 гадзін эфіру? Акрамя таго: ці павінен тэлеканал быць дзяржаўным і які працэнт дзяцей яго будзе глядзець?

Міністр заявіў, што не трэба строіць ілюзій, што канал акажацца прывабным для рэкламадаўцаў. Ён дадаў, што гэта выключна сацыяльны і вельмі дарагі праект. Разам з тым Марат Маркаў падкрэсліў, што названыя пытанні пачалі прапрацоўваць.

Чытайце таксама:

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы

Міністр Маркаў заявіў, што да 2020 года яны цярпелі незалежныя медыя, а цяпер надзвычай патрэбна цэнзура

Маркаў заявіў, што аўдыторыя дзяржаўных СМІ ў інтэрнэце вырасла каласальна

Каментары да артыкула