Грамадства2525

Міністр Маркаў заявіў, што да 2020 года яны цярпелі незалежныя медыя, а цяпер надзвычай патрэбна цэнзура

«Калі спатрэбілася прыняць жорсткія меры, мы іх прынялі».

Міністр інфармацыі Марат Маркаў. Скрын відэа БТ

Міністр інфармацыі Марат Маркаў у кулінарнай перадачы на СТБ выказаўся пра цэнзуру ў СМІ.

«Не займацца кантролем не можа дазволіць сабе ніводная краіна», — даводзіць Маркаў.

Ён лічыць, што ў медыя «цэнзура надзвычай неабходная», каб усе прытрымліваліся закона.

«Мы нават пайшлі недзе на павадку тых цудоўных абяцанняў, якія нам з Захаду да 2020 года — гэты ялей на вушы нам лілі і расказвалі казкі пра тое, што дэмакратыя, незалежнасць, свабода слова. Давайце проста, па-руску скажам, што гэта быў «бред сивой кабылы». Тое, што цяпер робіцца ў іх, гэта не проста цэнзура, гэта жэстачайшае ўшчамленне свабоды слова, таму што калі ім нявыгадная інфармацыя, яны проста закрываюць. А мы вымушаныя былі, каб тыя сродкі масавай інфармацыі, якія да 2020 года разбуралі сваю краіну і ў 2020-м спрыялі таму, каб мы пайшлі па ўкраінскім сцэнары (…) Калі спатрэбілася прыняць жорсткія меры, мы іх прынялі», — разважаў Маркаў.

Пасля пратэстаў 2020 года незалежныя грамадска-палітычныя медыя трапілі пад ціск. Іх сталі блакаваць, прызнаваць «экстрэмісцкімі», незалежныя журналісты трапілі пад рэпрэсіі. У зняволенні цяпер 40 супрацоўнікаў медыя. «Экстрэмісцкімі» прызнаюць нават невялікія прыватныя блогі, калі іх кантэнт ці асоба не даспадобы ўладзе.

Каментары25

  • Заўвага
    04.05.2025
    У Беларусі незалежных медыя не было ніколі, бо ніхто са СМІ ніколі не працаваў на людзей: адныя - на ўлады, іншыя - на грантадаўцаў. Таму і адзін хлопчык з НЕХТА расцерабіў гэты рынак ушчэнт!
  • Прокурор
    04.05.2025
    Передайте кто-нибудь этому правовому нигилисту и правонарушителю Конституцию Беларуси и Уголовный Кодекс - пусть сделает домашку и посчитает на сколько лет он себе уже наговорил.
  • Хмм
    04.05.2025
    На мацюкі Азаронка цэнзура Маркава не распаўсюджваецца. Азаронку можна выкарыстоўваць самыя брудныя словы ў сваіх эфірах.
    (А дзеці ўсё гэта чуюць і запамінаюць і расце пакаленне, якому брудна вылаяцца не праблема ці праявіць агрэсію. Тэлевізар жа прыклад паказвае: так можна.)

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е14

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за год зафіксаваныя масавыя залёты расійскіх дронаў на Гомельшчыну4

Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду14

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е14

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць