БЕЛ Ł РУС

Анжаліцы Борыс дазволілі наведаць Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі

23.09.2025 / 17:1

Nashaniva.com

Кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс паведаміла ў фэйсбуку, што ад свайго ўласнага імя і імя Саюза палякаў напісала просьбу аб вызваленні журналіста Андрэя Пачобута на імя Лукашэнкі. 

Анджэй Пачобут

Паводле слоў Анжалікі Борыс, ёй далі магчымасць сустрэцца з Пачобутам і яна сёння ездзіла дзеля гэтага ў калонію ў Наваполацку. 

«Андрэй перадае сардэчнае прывітанне ўсім знаёмым і незнаёмым людзям, адчувае сябе псіхалагічна добра, лекі атрымлівае, дзякуе ўсім за памяць, кажа, што Госпад Бог кожнаму пакажа ягоны шлях».

Таксама Пачобут, па словах Борыс, сказаў, што Саюз палякаў у Беларусі існуе не для канфрантацыі, а для захавання і клопату пра Польшчу.

Сёння стала вядома, што польскія ўлады маюць намер адкрыць закрытую з 12 верасня мяжу з Беларуссю ў ноч з 24 на 25 верасня. Такім чынам, урад Польшчы абвясціў пра адкрыццё мяжы пасля таго, як Борыс далі дазвол на сустрэчу з Пачобутам.

Перад гэтым той жа Борыс дазволілі наведаць Пачобута ў красавіку 2024 года. Яна тады сцвярджала, што ён даў згоду пасля вызвалення выехаць з Беларусі. 

Чытайце таксама:

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут

Каментары да артыкула