Машыны на беларускіх нумарах павінны будуць праходзіць у Польшчы тэхагляд
У Польшчы плануюць абавязаць усе транспартныя сродкі, якія доўгі час ездзяць па польскіх дарогах, праходзіць тэхнічны агляд у Польшчы. Гэта правіла закране і аўтамабілі на беларускіх і ўкраінскіх нумарах. Праект адпаведнага закона ўжо знаходзіцца на ўзгадненні, піша выданне Wprost.
Фота ілюстрацыйнае
Цяпер многія аўтамабілі на замежных нумарах не падпадаюць пад абавязковую сістэму тэхагляду. Хоць дарожная паліцыя можа канфіскаваць машыны, якія не адпавядаюць тэхнічным патрабаванням, на практыцы гэта адбываецца рэдка, напрыклад, пасля ДТЗ.
З пачатку вайны ва Украіне ў Польшчу ўехала больш за 140 тысяч аўтамабіляў. Некаторыя з іх вярнуліся назад ці паехалі на Захад, але па польскіх дарогах па-ранейшаму рухаюцца дзясяткі тысяч замежных машын, якія не ўключаныя ў польскую сістэму тэхаглядаў.
Чытайце таксама:
За парушэнні канфіскавалі амаль 200 аўтамабіляў таксі
У Польшчы хочуць увесці даведку аб несудзімасці і абавязковы псіхатэст для кіроўцаў таксі