Свет11

У Польшчы хочуць увесці даведку аб несудзімасці і абавязковы псіхатэст для кіроўцаў таксі

У Польшчы плануюць зрабіць больш строгімі правілы для кіроўцаў, якія працуюць праз сэрвісы тыпу Uber і Bolt. У новым законапраекце, які распрацавалі дэпутаты ад партыі «Права і справядлівасць» разам з прафсаюзам таксістаў, прапануецца абавязкова патрабаваць даведку аб несудзімасці з краіны паходжання, а таксама праходжанне псіхалагічнага тэсту на польскай мове, піша the-warsaw.pl.

Фота ілюстрацыйнае

Акрамя таго, усе транспартныя сродкі, што выкарыстоўваюцца ў службах таксі, павінны праходзіць тэхагляд і быць абсталяваныя прыладамі для рэгістрацыі паездак.

Адна з аўтарак законапраекта, дэпутатка Анна Крупка, заявіла, што жанчыны ў Польшчы хочуць адчуваць сябе ў бяспецы падчас паездак у таксі, таму неабходна ведаць, хто сядае за руль. Яна прыгадала выпадак, калі кіроўцу з Грузіі, які працаваў праз мабільную праграму, абвінавацілі ў згвалтаванні пасажыркі.

Дэпутат Януш Кавальскі дадаў, што недапушчальна, каб таксі ў Польшчы станавіліся «прыстанішчам злачынцаў». Прафсаюзны лідар Павел Сатурскі заявіў, што існуюць арганізаваныя групы, якія масава завозяць іншаземцаў у Польшчу, каб тыя працавалі таксістамі, і гэта часта суправаджаецца парушэннямі.

Пры гэтым у Польшчы ўжо дзейнічаюць больш строгія, чым раней, правілы: усе кіроўцы, што працуюць праз мабільныя праграмы, павінны мець польскае пасведчанне кіроўцы. Кампаніі абавязаныя асабіста правяраць дакументы кіроўцаў, уключаючы фота, пасведчанне кіроўцы, даведку аб несудзімасці і іншыя неабходныя паперы. Інфармацыя пра кіроўцаў павінна захоўвацца пяць гадоў.

За парушэнні прадугледжаныя вялікія штрафы. Напрыклад, за арганізацыю перавозак без ліцэнзіі прадугледжаны штраф да 500 тысяч злотых (каля 125 тысяч даляраў), а за адмову паказаць кантрольную прыладу — да 12 тысяч злотых (каля 3245 даляраў). Максімальны штраф для кампаній і кіроўцаў можа дасягаць аднаго мільёна злотых (каля 250 тысяч даляраў).

Каментары1

  • Висёлый Роджир
    06.08.2025
    Готовьте кошельки, панове. Ну или пешком гулять будете. Мы поедем дальше.

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека2

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 31

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам13

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць