БЕЛ Ł РУС

У Смаргоні сямейная пара знайшла ў падвале труп

24.09.2025 / 9:40

Nashaniva.com

На муміфікаваную знаходку пара наткнулася, калі наводзіла парадак у падвальным памяшканні жылога дома, набытага зусім нядаўна.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Ідэнтыфікаваць асобу памерлага адразу не ўдалося з-за адсутнасці якіх-небудзь дакументаў пры ім. На месца здарэння выехала група са спецыялістамі аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

З дапамогай спецыяльных ведаў, нягледзячы на дэфармацыю папілярных узораў і высыханне скуры, судоваму эксперту ўдалося атрымаць узоры адбітка пальца для параўнальнага даследавання.

Устаноўлена, што загінулы — мужчына 1975 года нараджэння, які раней лічыўся без вестак зніклым. Затым былі знойдзеныя сваякі памерлага, якім паведамілі пра яго смерць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула