Беларусь можа адправіць у космас яшчэ адну касманаўтку
«Раскосмас» абмяркоўвае з беларускімі бокам магчымасць адпраўкі ў космас другой касманаўткі ад Беларусі Анастасіі Лянковай.
Сёння ў Мінску адбылася сустрэча кіраўніка «Раскосмасу» Дзмітрыя Баканава і старшыні прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка, піша Sputnik.
«Марына Вітальеўна [Васілеўская] была першай жанчынай-касманаўтам з Беларусі… Цяпер абмяркоўваем пытанне па Анастасіі Лянковай», — сказаў Баканаў журналістам.
Ён зазначыў, што неабходна вырашыць шэраг момантаў.
«Калі яны [беларускі бок] вырашацца, будзе другая жанчына касманаўт», — сказаў кіраўнік «Раскосмасу».
Баканаў заявіў, што гэта «вельмі важна ў рамках Саюзнай Дзяржавы».