БЕЛ Ł РУС

Побач з Калінінградскай вобласцю перастаў працаваць GPS на борце міністра абароны Іспаніі, які ляцеў у Літву

24.09.2025 / 14:55

Nashaniva.com

У ваеннага борта з Маргарытай Роблес на шляху ў Літву пры пралёце каля Калінінградскай вобласці фіксавалі «парушэнні і перашкоды GPS».

Маргарыта Роблес. Фота: Carlos Lujan/Europa Press via Getty Images 

Самалёт працягнуў палёт у штатным рэжыме — на ім абароненыя навігацыйныя сістэмы, і такія перашкоды «звычайныя» для гэтага маршруту, паведамляе Reuters.com.

Удакладняецца, што борт быў Airbus A330. Перашкоды ўзніклі прыкладна на вышыні 40 000 футаў (13 км) у 50—60 км ад мяжы Калінінградскай вобласці. У Міністэрстве абароны Іспаніі падкрэсліваюць, што падобныя спробы здараюцца ў гэтым раёне і на грамадзянскіх рэйсах; уплыву на бяспеку палёту не было.

Іспанскія СМІ ўдакладняюць, што паколькі борт выкарыстоўвае ваенныя/шыфраваныя каналы навігацыі, камандзір ацаніў падзею як звыклую для зоны Калінінграда. Самалёт прызямліўся без інцыдэнтаў у Шаўляі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула