БЕЛ Ł РУС

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе

24.09.2025 / 15:40

Nashaniva.com

Экс-фельчарка хуткай дапамогі, шматразовая чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе Анастасія Калашнікава перабіла тату з тварам Аляксандра Лукашэнкі ў сябе на назе. Новую версію яна паказала ў падкасце «Нешта будзе», піша «Люстэрка».

Тату Анастасіі Калашнікавай да (злева) і пасля. Калаж з скрыншотаў відэа

«Даўно хацела зрабіць [перабіць], рукі не даходзілі, а тут дайшлі. Мала таго, што гэта самая дарагая мая татуіроўка, яна яшчэ і самая балючая», — расказала Анастасія.

Татуіроўку з тварам Лукашэнкі дзяўчына набіла ў 2010 годзе. Як яна расказвала ў інтэрв'ю Івану Прусу ў лістападзе 2020 года, зрабіла гэта неабдумана.

«Я не вылучалася абдуманымі ўчынкамі ў тым узросце. Але выпраўляць я яе не хачу», — казала пяць гадоў таму Анастасія.

Тады яна таксама расказвала, што калі набіла тату, яе мама расплакалася — думала, што дачку пасадзяць. Пры гэтым у 2013 годзе Насту затрымлівалі праз гэтую татуіроўку.

«Супрацоўнік міліцыі нават ударыў мяне па гэтай назе. Гэта значыць, ён проста Аляксандра ўдарыў у твар. Гэта мяне дзіка абурыла, я пачала спрачацца з ім, і пасля гэтага мяне затрымалі. Гэта было недалёка ад стадыёна «Алімпійскі « (у Мінску такога стадыёна няма, ён ёсць у Маскве і Кіеве. — Заўв. рэд.), я была ў шортах, прыехала да знаёмых.

Да мяне падышоў чалавек без формы, не прадставіўся, сказаў, каб я пайшла, пачаў мяне мацюкаць, я агрызалася, ён ударыў па назе [з тату]. Па пратаколе я збіла чатырох амапаўцаў і лаялася матам», — расказвала Калашнікава.

Чытайце таксама:

«Я зноў ратую людзей». Чэмпіёнка муай-тай восем гадоў працавала на «хуткай» у Беларусі, а цяпер робіць гэта ў Польшчы

«Так, ёсць наркаманы, дык і што?» Як беларуска працуе на хуткай у Варшаве

Чэмпіёнка Беларусі па муай-тай правяла ноч на Акрэсціна і атрымала 870 рублёў штрафу: усклала кветкі на Пушкінскай

Каментары да артыкула