З 1 кастрычніка ўводзяць абмежаванні на лоўлю рыбы
У Беларусі з 1 кастрычніка будзе ўведзена забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб на зімавальных ямах. Пра гэта паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.
Фота ілюстрацыйнае
У адпаведнасці з правіламі аматарскага рыбалоўства і правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі забараняецца аматарская і прамысловая лоўлю ўсіх відаў рыб на зімавальных ямах з 1 кастрычніка па 15 красавіка.
«У ходзе эвалюцыі рыбы прыстасаваліся да жыцця ва ўмовах значных ваганняў тэмпературы вады. Пры нізкіх тэмпературах у большасці рыб запавольваецца абмен рэчываў, зніжаюцца або спыняюцца рухальная актыўнасць і харчаванне, запавольваецца рэакцыя на раздражняльнікі», — растлумачылі ў таварыстве.
Пералік зімавальных ямаў вызначаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук.
Чытайце таксама:
«Праляцела шмат розных думак». Рыбак расказаў, як да яго ў эфір уварваўся лось
Рыбалоўная крама адсудзіла ў жанчыны 500 рублёў за водгук на адну зорку на Яндэксе
У Слуцку хлопчык неспадзявана выцягнуў з канавы вялікага карпа. Гэту радасць трэба бачыць ВІДЭА