Грамадства44

У Слуцку хлопчык неспадзявана выцягнуў з канавы вялікага карпа. Гэту радасць трэба бачыць ВІДЭА

У Слуцку дзеці лавілі рыбу звычайнымі вудамі ў невялікай канаве. На буйны ўлоў ніхто не спадзяваўся, думалі, што ў такім вадаёме нічога вялікага і не водзіцца. Аж раптам у аднаго хлопчыка клюнула, і аказалася, што здабыча вельмі салідная. 

Скрыншот з відэа

На відэа, знятае рэдактарам мясцовага сайта, які выпадкова апынуўся побач, знятыя непадробныя эмоцыі дзятвы, якія ўражаныя памерам карпа, якога ўдалося выцягнуць з вады.

Сам шчаслівы рыбалоў доўга не можа наважыцца, што з такім неспадзяваным уловам рабіць, але ўрэшце прымае максімальна гуманнае рашэнне — адпусціць рыбіну назад у ваду. Ягонае рашэнне сустракае агульнае ўхваленне. 

«Ты маладзец, у цябе крутая здабыча. Гэта ўсе пабачаць», — запэўнівае велікадушнага хлопчыка журналіст.

І сапраўды, за пяць дзён гэты ролік на старонцы гарадскога сайта ў інстаграме сабраў ужо амаль 3 мільёны праглядаў і каля 100 тысяч лайкаў.

Каментары4

  • лад40
    18.08.2025
    Дзеткі зараз іншыя, гуманныя. Адпусцілі. Кажуць, а што калі ён адзін тут такі, хай жыве.
    Мы б у дзяцінстве на патэльню яго б ...
  • Мімаходзь
    18.08.2025
    Дарэчы, гэты "журналіст" пісаў даносы і ёсьць у базе, каторую здабылі Кібэрпартызаны. Пахваліце яго і за той "матэрыял".
  • даведка
    19.08.2025
    Да, бросается в глаза.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя37

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

Мінчанка нарадзіла ў палаце на 22‑м тыдні на вачах суседкі 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць