БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 25

27.09.2025 / 9:33

Nashaniva.com

Яшчэ шэсць смерцяў — на гэты раз у Валосаўскім раёне. 

Усе загінулыя таксама куплялі алкаголю ў мясцовага пенсіянера, ён затрыманы, піша Baza.

Учора паведамлялася пра выпадак у Сланцах Ленінградскай вобласці, дзе ад алкаголю загінулі 19 чалавек.

Сурагат вырабляла дома 60‑гадовая выхавацелька дзіцячага садка. Затым прадукцыю дастаўляў яе знаёмы Мікалай. 

Адной з пацярпелых стала 75‑гадовая жонка Мікалая — Галіна. 25 верасня яна паступіла ў бальніцу ў крайняй ступені цяжкасці.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці двум або больш асобам». Зараз следчыя органы высвятляюць асобы ахвяр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула