БЕЛ Ł РУС

Рух цягнікоў у Смаленскай вобласці адноўлены

27.09.2025 / 11:55

Nashaniva.com

Рух цягнікоў на ўчастку Рудня — Галынкі Смаленскай вобласці адноўлены пасля ўчорашняга ДТЗ на чыгунцы, паведаміла Маскоўская чыгунка.

Зараз цягнікі на перагоне курсіруюць у штатным рэжыме. Таксама адноўлены рух аўтатранспарту праз пераезд каля вёскі Рыжыкава.

26 верасня ў Смаленскай вобласці адбылося сутыкненне грузавога аўтамабіля і таварнага цягніка паміж станцыямі Рудня і Галынкі. Вагоны з палівам сышлі з рэек і загарэліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула