Збанкрутавала бюджэтная авіякампанія, якая лётала ў тым ліку з Вільні
Ісландская авіякампанія PLAY Airlines абвясціла пра банкруцтва і поўнае спыненне дзейнасці. Усе рэйсы кампаніі ўжо адмененыя, паведамляе LRT.
Фота: Wikimedia Commons
Як паведамілі ў кіраўніцтве авіякампаніі, рашэнне прынялі з-за цэлага шэрагу праблем: даўно нездавальняючыя вынікі працы, слабыя продажы квіткоў у апошні час, а таксама канфлікты ў калектыве.
У кампаніі прызналі, што хоць летась была ўведзена новая бізнэс-мадэль, якая на нейкі час дала надзею, яна не змагла вырашыць глыбокіх праблем.
PLAY Airlines папрасіла прабачэння за негатыўныя наступствы і адзначыла, што выкарыстала ўсе магчымыя сродкі, каб пазбегнуць гэтага рашэння.
Чытайце таксама:
Авіякампанія ўвяла опцыю «вольнае крэсла побач», але яго яшчэ трэба выйграць
Ryanair адмаўляецца ад папяровых пасадачных талонаў
Кітайская авіякампанія запусціць самы доўгі рэйс у свеце — 29 гадзін