БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

29.09.2025 / 20:2

Nashaniva.com

У інтэрв'ю выданню Politico, дадзеным падчас удзелу ў працы Генеральнай Асамблеі ААН, Святлане Ціханоўскай задалі пытанне і пра яе мужа Сяргея, з якім у тым жа Нью-Ёрку ў яе адбыўся публічны канфлікт у жывым эфіры. Як сказала Ціханоўская, Сяргей «апынуўся ў 2025 годзе, але псіхалагічна заставаўся ў 2020-м».

Сяргей Ціханоўскі і Святлана Ціханоўская 27 чэрвеня 2025 года. Фота: Getty Images

Прыстасаванне да новай рэчаіснасці, адзначыла Ціханоўская, даецца яе мужу няпроста.

«Яму, магчыма, крыху складана цяпер бачыць мяне ў гэтай новай ролі, — сказала яна. — Увесь ягоны свет перакулены. Але я думаю, што ён прызвычаіцца. Ён знойдзе сваё месца».

Сам жа Ціханоўскі, які таксама адказаў на пытанні Politico, мяркуе, што зможа вызначыцца, чым яму далей займацца, прыкладна праз паўгода.

«Цяпер я бачу сваю ролю ў тым, каб былі вызваленыя ўсе 1300 вязняў, — сказаў ён. — І не проста вызваленыя, а каб яны атрымалі дапамогу і падтрымку».

Ён таксама, як і Святлана Ціханоўская, лічыць, што прымірэнчая рыторыка Трампа ў дачыненні да Лукашэнкі мае сэнс:

«Беларусам непрыемна чуць, як Трамп размаўляе з Лукашэнкам, — сказаў ён. — Але беларусы разумныя і дарослыя. Яны не крыўдуюць. Яны разумеюць: калі б гэтых размоў не было, пытання пра вызваленне 1300 палітвязняў проста не ўзнікала б».

Чытайце таксама:

Юлія Міцкевіч пра Ціханоўскага: Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім

«Неразуменне таго, што не ён, а Святлана цяпер цэнтральная фігура. На шкоду грамадскім інтарэсам»

«У нас інтэрв'ю CNN не пад жэншчыну». Як беларусы каментуюць у сацсетках канфлікт Ціханоўскіх

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Каментары да артыкула