БЕЛ Ł РУС

Пасол ПАР у Францыі загінуў, упаўшы з 22‑га паверха

30.09.2025 / 16:32

Nashaniva.com

30 верасня ў Парыжы загінуў пасол Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нкасінаці Эмануэль Мтхетва. Яго знайшлі мёртвым пад вокнамі гатэля, дзе ён выпаў з 22‑га паверха, піша Le Parisien. 

Дыпламат перад гэтым лічыўся зніклым: ягоная жонка звярнулася ў паліцыю пасля таго, як атрымала ад мужа трывожнае паведамленне.

Дыпламат, якому 58 гадоў, перастаў выходзіць на сувязь у другой палове дня 29 верасня. Служба бяспекі пасольства паведаміла аб знікненні толькі ўвечары. Улады пачалі расследаванне і апыталі найбліжэйшае асяроддзе пасла.

Пасольства ПАР знаходзіцца на набярэжнай Арсэ непадалёк ад рэзідэнцыі французскага МЗС. Апошні сігнал з тэлефона Мтхетвы быў зафіксаваны на захадзе горада. Следства разглядае розныя версіі яго знікнення.

Мтхетва быў прызначаны паслом ПАР у Парыжы ў лютым 2024 года. У перыяд з 2009 па 2014 год ён займаў пасаду міністра па справах паліцыі, а затым узначальваў Міністэрства спорту, мастацтва і культуры.

Чытайце таксама:

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы

Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма»

Памёр апошні з братоў Бельскіх, якія партызанілі ў Налібоцкай пушчы

Каментары да артыкула