БЕЛ Ł РУС

Рэпер з Гродна Пазнякс запісаў песню пра гавайскую піцу і парваў інтэрнэт

1.10.2025 / 10:54

Nashaniva.com

Дзмітрый Пазняк (псеўданім — pazniax) — 21‑гадовы беларускі рэпер, трэкі якога нечакана сабралі мільён праслухоўванняў. Гэты малады чалавек скарыў людзей сваёй прастатой. «Хочу остаться жить в Беларуси и давать сотку бродяге на улице», — зачытвае рэпер.

Дзмітрый Пазняк. Скрыншот відэа: яго інстаграм

Дзмітрый Пазняк з Гродна. У школе ён удзельнічаў у алімпіядах па астраноміі на абласным узроўні, вучыўся ў Ліцэі №1 Гродна.

Дзмітрый Пазняк. Фота: яго інстаграм

У 2021‑м Дзмітрый паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, жыў у інтэрнаце ў студгарадку ля Пятроўшчыны.

Але не пайшло — ён адлічыўся і вярнуўся ў родны Гродна, перавёўшыся на другі курс ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. У сацсетках ён тлумачыў, што ў родным горадзе яму лягчэй і лепей.

Дзмітрый Пазняк. Фота: яго інстаграм

Сярод хобі хлопца — камп'ютарныя гульні і кіберспорт, кіно, маляванне. Але галоўнае захапленне Дзмітрыя — рэп. Ён з дзяцінства ім цікавіцца, удзельнічаў у анлайн– і афлайн-батлах. Пазнякс шмат піша пра розных рэпераў, абмяркоўвае новыя трэкі і горача спрачаецца пра іх з іншымі.

Улетку 2025‑га ягоныя вясёлыя трэкі пачалі «залятаць» у TikTok і Instagram. Першым раскруціўся трэк «Адпачываем», які выйшаў тры месяцы таму і сабраў каля двух мільёнаў праглядаў у тыктоку.

Там рэпер зачытвае:

Вижу, как чел покупает «Боржоми»,
Да у него точно оффшоры на Кипре.

View this post on Instagram

A post shared by пазнякс (@pazniax)

Але самы папулярны ягоны трэк, які цяпер імкліва набірае абароты — «Гавайская піца». Дзмітрый любіць піцу з ананасамі — адсюль і назва.

Вось некалькі радкоў з гэтага трэку:

Я не хочу богатеть. Мне по кайфу быть лохом
И в переходах побираться. (…)

Батёк говорил мне: «Иди на философа».
Я такой: «Надо подумать».

Зайка, ты самая лучшая,
Но та гавайская пицца была тоже супер. (…)

Хочу остаться жить в Беларуси
И давать сотку бродяге на улице.

Песня выйшла троху больш за два тыдні таму і набрала ўжо некалькі мільёнаў праглядаў у тыктоку і інстаграме.

View this post on Instagram

A post shared by пазнякс (@pazniax)

Сваю творчасць Дзмітрый успрымае як «камедыю назіранняў» і параўноўвае са стэндапам коміка з Мядзела Івана Усовіча:

«Рэперы класам павышэй чытаюць пра ланцугі, грошы і блудных жанчынаў, бо гэта іх атачае ў рэчаіснасці. А мяне ў рэчаіснасці атачае парк з лаўкамі. Ва ўсім варта ўмець бачыць часцінку прыгожага, і я стараюся адлюстраваць гэта ў сваіх тэкстах.

Мяркую, не апошнюю ролю ў маім поспеху сыграў дысананс маёй музыкі і знешнасці. Я ж увогуле як рэпер не выглядаю. Людзі бачаць ува мне часцінку сябе, асацыююць мяне з сабой», — расказаў Дзмітрый расійскаму пабліку «Асцярожна, навіны».

View this post on Instagram

A post shared by пазнякс (@pazniax)

Чытайце таксама:

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом

Рэпер з ірландскай групы Kneecap рызыкуе трапіць у турму

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я

Каментары да артыкула