Бясплатную прышчэпку ад віруса папіломы чалавека пачнуць рабіць неўзабаве. Вакцына ў Беларусь ужо паступіла
У Беларусь паступіла партыя вакцыны супраць віруса папіломы чалавека, паведамляе Мінздароўя.
Мінздароўя забяспечыла пастаўку вакцыны — Cecolin (цэкалін). Гэта кітайская рэкамбінантная бівалентная вакцына, вырабленая з ачышчаных вірусападобных часціц ВПЧ тыпаў 16 і 18. Імуннабіялагічны прэпарат дастаўлены ў рэгіёны, паведаміла Мінздароўя.
У першай дэкадзе кастрычніка сем’і, у якіх выхоўваюцца дзяўчынкі 11 гадоў, будуць запрошаныя на вакцынацыю.
Прышчэпка будзе зроблена бясплатна ў медыцынскіх кабінетах устаноў адукацыі. Па жаданні — вакцынацыя ў паліклініках.
Мінздароўя пацвярджае: зрабіць прышчэпку могуць усе дзеці, якія вызначаныя ў Нацкалендары. Без увагі не застануцца і дзяўчынкі старэйшага ўзросту, бацькі якіх раней звярталіся ў Мінздароўя або паліклінікі.
Схема вакцынацыі — дзве дозы згодна з інструкцыяй па ўжыванні. Вакцына ўводзіцца ў мышцу пляча.
Раней вакцынацыя адкладалася з-за разрыву кантракту з першапачатковым пастаўшчыком.
Чытайце таксама:
Мінздароўя разарвала кантракт з пастаўшчыком вакцыны супраць вірусу папіломы чалавека