БЕЛ Ł РУС

Чым у гэтым годзе будуць прышчапляць ад кавіду

1.10.2025 / 13:43

Nashaniva.com

У гэтым годзе, як і ў мінулым, у Беларусі супраць каранавіруса будуць прышчапляць вакцынай Convacel, вырабленай у Расіі.

Фота: runews24.ru

Асаблівасць прэпарата ў тым, што ён утрымлівае нуклеакапсідны N-бялок. Гэта фрагмент віруса, які практычна не падвяргаецца мутацыям. Менавіта таму вакцына эфектыўная супраць любых штамаў каранавіруса, якія цяпер цыркулююць, піша «Мінская праўда».

Паводле даных намесніка міністра аховы здароўя Святланы Нячай, у дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска штодня фіксуюцца новыя выпадкі COVID-19 у дзяцей. Звычайна шпіталізуюць 2—3 дзяцей у дзень, на мінулым тыдні такіх пацыентаў было да шасці. Зараз у аддзяленні знаходзяцца 11 дзяцей.

На шчасце, захворванне ў іх працякае ў сярэдняй форме. Медыкі адзначаюць: цяжкіх выпадкаў, якія патрабуюць штучнай вентыляцыі лёгкіх, няма.

Чытайце таксама:

Мінздароўя: Новы падвід каранавіруса «стратус» актыўна займае нішу ў Беларусі

Доктарка расказала, калі лепш прышчапіцца ад грыпу

Супраць грыпу ў цяперашнім эпідсезоне будуць выкарыстоўвацца тры вакцыны 

Каментары да артыкула