Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят
У крамах Мінска і Віцебска з’явілася новая калекцыя для дзяцей да 18 месяцаў — Baby Line ад Mark Formelle. Гэта першая спроба брэнда ствараць адзенне для самых маленькіх, піша Office Life.
Фота: Mark Formelle
Калекцыя выкананая са 100% бавоўны, яна зручная, стыльная і «дыхае». У яе ўвайшлі ўсе асноўныя элементы гардэроба для немаўлят: бодзі з доўгім і кароткім рукавом, камбінезоны на кнопках, штонікі, паўзункі і камплекты. Для немаўлят прадугледжаны мадэлі з вывернутымі швамі і ўбудаванымі «антыдрапкамі».
Большасць мадэляў выпускаецца ў мультыпакетах — наборах з некалькіх адзінак, што робіць іх зручнымі для бацькоў. Як адзначаюць у кампаніі, «стыльным можна быць ужо з нараджэння».
Чытайце таксама:
Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы
Mark Formelle выпусціў калекцыю «Мілы Мінск»
Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle