БЕЛ Ł РУС

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану

2.10.2025 / 20:54

Nashaniva.com

У 2024 годзе Расія зарабіла на продажы ўрану ў ЗША каля 750 мільёнаў даляраў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пленарнай сесіі Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай», падкрэсліўшы, што яна працягвае зарабляць на гэтым і цяпер, прытым нават у большых аб'ёмах.

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

Па словах Уладзіміра Пуціна, Расія з'яўляецца другім па велічыні пастаўшчыком ўрану на амерыканскі рынак.

«За першыя паўгода бягучага года мы прадалі ў ЗША ўрану больш чым на 800 мільёнаў долараў. Думаю, што па выніках гэтага года гэта будзе звыш мільярда даляраў. Цяпер ужо праглядаецца, што ў 2026 годзе будзе звыш 800 мільёнаў даляраў.

Таму гэтая праца працягваецца. Амерыканцы купляюць наш уран, таму што выгадна. І правільна робяць», — сказаў ён.

Таксама падчас выступлення Пуцін зрабіў камплімент прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, сказаўшы, што калі б у 2022 годзе прэзідэнтам ЗША быў бы ён, то вайна Расіі і Украіны не пачалася б.

Чытайце таксама:

ААНаўская прамова Трампа: пра эскалатар, які спыніўся проста на хаду, супраць міграцыі і зялёнай энергетыкі

Трамп у ААН: Еўропа коціцца ў пекла, а глабальнае пацяпленне — найбуйнейшае махлярства

«Час перакрыць вентыль». ЕС паскарае адмову ад расійскага звадкаванага газу

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі

Каментары да артыкула