БЕЛ Ł РУС

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым

4.10.2025 / 18:46

Nashaniva.com

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі пракаментаваў сітуацыю з моцна п’яным кіроўцам грузавіка на літоўскім пункце пропуску «Меднікі». Літоўскія службы сцвярджаюць, што яго нібыта прапусцілі ў такім стане з Беларусі, але беларускія мытнікі гэта адмаўляюць.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Паведамляецца, што грамадзянін Малдовы 1969 года нараджэння, які перавозіў ячменны солад з Беларусі ў Малдову, на пераход «Каменны Лог» заехаў 1 кастрычніка ў 23:34 цвярозы. Ужо праз 20 хвілін прайшоў мытны і пашпартны кантроль.

На тэрыторыю Літвы яго прапусцілі толькі праз прыкладна 14 гадзін чакання. Мяркуецца, што менавіта падчас гэтага доўгага перыяду кіроўца і ўжыў алкаголь.

У ДМК падкрэслілі, што беларускія службы не праводзяць паўторных праверак на выездзе і не могуць несці адказнасць за паводзіны кіроўцаў падчас шматгадзіннага чакання перад уездам у Літву.

Чытайце таксама:

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка

Пад Уроцлавам п'яны беларускі дальнабойшчык паралізаваў цэлую трасу

Гомельскім прадпрымальнікам не далі ўвезці вялікую партыю нелегальнага тавару

Каментары да артыкула