У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац
Паводле папярэдніх звестак штабоў кіроўнай партыі «Грузінская мара», яна атрымлівае перамогу на мясцовых выбарах, набраўшы больш за 70% галасоў ва ўсіх муніцыпалітэтах, уключаючы Тбілісі і найбуйнейшыя гарады краіны. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ. Апазіцыя, аднак, ад пачатку называла гэтыя выбары фарсам і «расійскай спецаперацыяй» і адмовілася ад удзелу ў іх.
Скрыншот з відэа
Іраклій Кабахідзэ паведаміў, што, паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі, на ўчасткі прыйшлі амаль 1,2 мільёна грамадзян, што адпавядае паказчыкам актыўнасці на выбарах 2014 і 2017 гадоў. Паводле яго слоў, выбарчы працэс праходзіць спакойна і ва ўмовах, «свабодных ад любога ціску».
Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze
Апазіцыя з гэтым зусім не згодная і распачала вулічныя пратэсты. Мітынгоўцы называюць урад «Грузінскай мары» нелегітымным і абвясцілі аб пачатку «мірнай перадачы ўлады».
Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze
Каля прэзідэнцкага палаца адбываюцца сутычкі паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Спецназ МУС Грузіі выкарыстаў вадамёт, калі пратэстоўцы спрабавалі прарвацца ў рэзідэнцыю прэзідэнта. Акрамя таго, спецназ ужыў слёзатачывыя гранаты ў цэнтры Тбілісі.
У МУС Грузіі заявілі, што «акцыя выйшла за рамкі сходу і маніфестацыі, прадугледжаных законам».
Чытайце таксама:
На выбарах у Чэхіі пасля падліку 70% галасоў упэўнена лідзіруе апазіцыя
Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне
Дзярждэп і разведка ЗША прапануюць Трампу сілай памяняць уладу ў Венесуэле