Аэрапорт Осла зноў прыпыняў працу з-за дронаў
Пасля поўначы нарвежская паліцыя атрымала паведамленне, што пілот аднаго з самалётаў падчас заходу на пасадку заўважыў над аэрапортам Осла некалькі беспілотнікаў.
Фота: Sammyvision / Getty Images
Паводле непацверджаных даных, у раёне аэрапорта было заўважана ад трох да пяці беспілотнікаў, паведаміла агенцтва NRK. Паліцыя ўжо апытала экіпаж самалёта, пілот якога ўбачыў дроны, і пачала расследаванне, паведамляе «Новая газета. Еўропа».
З-за паведамленняў пра дроны некалькі рэйсаў былі затрыманыя, але ніводзін не быў перанакіраваны. Некалькі самалётаў былі вымушаныя кружыць над аэрапортам, вынікае з даных Flightradar.
Чытайце таксама:
Аэрапорт Мюнхена ноччу прыпыняў працу з-за паведамленняў пра беспілотнікі
Віленскі аэрапорт ноччу прыпыняў палёты праз кантрабандныя шары
На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду»