Аэрапорт Мюнхена ноччу прыпыняў працу з-за паведамленняў пра беспілотнікі
Познім вечарам 2 кастрычніка ў аэрапорце Мюнхена былі прыпыненыя палёты з-за некалькіх беспілотнікаў, паведаміла прэс-служба аэрапорта.

У выніку 17 рэйсаў не змаглі вылецець з Мюнхена, гэта закранула амаль тры тысячы пасажыраў. 15 рэйсаў, што меліся прыляцець у сталіцу Баварыі, былі перанакіраваныя ў Штутгарт, Нюрнберг, Вену і Франкфурт.
Некалькі чалавек паведамілі пра дрон каля аэрапорта, пазней з’явіліся паведамленні пра беспілотнікі над тэрыторыяй аэрапорта, піша Der Spiegel.
Паводле звестак выдання, пошукі беспілотнікаў і падазраваных завяршыліся безвынікова. Паведамляецца, што ў патруляванні ўдзельнічаў паліцэйскі верталёт.
Паводле звестак сэрвісу Flightradar, аэрапорт Мюнхена зноў адкрыўся а пятай гадзіне раніцы па мясцовым часе.
Каментары