БЕЛ Ł РУС

Памерла Ганна Гур'ева

6.10.2025 / 16:39

Nashaniva.com

Вялікі тэатр Беларусі паведаміў пра смерць салісткі оперы, лаўрэаткі Міжнароднага конкурсу Ганны Гур'евай. Ёй было 60 гадоў.

Ганна Гур'ева. Фота: Вялікі тэатр Беларусі

Салісткай беларускага Вялікага тэатра Ганна Гур'ева стала ў 1994 годзе, пасля заканчэння Адэскай дзяржаўнай кансерваторыі. На сцэне тэатра яна выканала больш за тры дзясяткі партый: ад Джыльды, Марфы і Паміны да Мюзеты, Сюзаны, Разіны, ад класічных опер да сучасных пастановак і спектакляў для дзяцей.

Асаблівае месца ў творчым жыцці Ганны Гур'евай займалі камерныя канцэрты: спявачка была пастаяннай удзельніцай музычных вечароў у камернай зале імя Ларысы Александроўскай. 

З трупай тэатра гастралявала ў Аўстрыі, Бразіліі, Германіі, Польшчы, на Кіпры.

За выдатныя творчыя дасягненні і значны ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва ў 2008 годзе ўзнагароджаная Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Памёр мастак Мікалай Арасланаў

Памёр даследчык гісторыі ВКЛ Генрык Віснер

Памёр музыка Ігар Конік

Каментары да артыкула