Беларусь і Аман падпісалі пагадненне аб адмене віз
6 кастрычніка падчас афіцыйнага візіту ў Мінск султана Амана Хайсама бен Тарэка Аль Саіда Беларусь і Аман падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Пагадненне падпісалі міністры замежных спраў дзвюх краін — Максім Рыжанкоў з беларускага боку і Бадр бен Хамад бен Хамуд аль-Бусаідзі з аманскага.
Згодна з дакументам, грамадзяне Беларусі і Амана, якія маюць нацыянальныя пашпарты, будуць вызваленыя ад неабходнасці атрымання візы для ўезду, выезду і транзіту. Жыць без візы дазваляецца да 30 дзён запар з моманту ўезду, а агульны тэрмін знаходжання ў краіне на працягу каляндарнага года не павінен перавышаць 90 дзён.
Пры гэтым тэрмін дзеяння пашпарта павінен складаць не менш за шэсць месяцаў з даты ўезду ў краіну.
Чытайце таксама:
У Беларусь прыляціць султан Амана
Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры
У Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся з «ілжывага транзіту»