БЕЛ Ł РУС

У Расіі чыноўнікам разаслалі метадычкі, як правільна віншаваць Пуціна з днём нараджэння

7.10.2025 / 15:11

Nashaniva.com

Сёння Пуціну споўнілася 73 гады.

Чыноўнікі атрымалі рэкамендацыю распавядаць пра дасягненні Уладзіміра Пуціна на асабістых старонках у сацсетках. Гэта вынікае з публікацыі, якая з’явілася на старонцы каардынатара «Жаночага руху Адзінай Расіі» і дэпутата ад партыі ў Тыве Чаадуры Эрендэй, а таксама з публікацый у VK, піша «Агенцтва».

Эрендэй на асабістай старонцы ў МЛVK апублікавала «ТЗ для анлайн‑акцыі #ПоздравляемОтДонбассаДоКамчатки». Пазней яна выдаліла гэты пост са сваёй сцяны, але пакінула як фатаграфію ў фотаальбоме старонкі.

Удзельнікі акцыі павінны ў аўторак апублікаваць на асабістай старонцы ў VK тэкст з віншаваннем Пуціну і пералікам яго дасягненняў. «Пост (тэкст) павінен адлюстроўваць сутнасць акцыі (суправаджаецца тэкстам, тэматычнай карцінкай, альбо фота аўтара). У пасте неабходна: павіншаваць Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. У якасці суправаджальнага кантэнту можна выкарыстоўваць фатаграфіі Прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Расказаць пра сучасныя дасягненні, якія адбыліся ў вашым рэгіёне або ў краіне ў цэлым. Прывесці прыклады паляпшэнняў у сферах эканомікі, культуры, спорту, дзяржаўнага будаўніцтва», — гаворыцца ў ТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула