БЕЛ Ł РУС

Беларус у Сербіі рыхтаваў прарасійскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове

7.10.2025 / 18:0

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі чарнагорскага выдання Vijesti, напярэдадні парламенцкіх выбараў у Малдове, якія прайшлі 28 верасня, беларус Аляксандр Гантароў разам з расіянінам Сяргеем Андрэенкавым на тэрыторыі комплексу Sunčana reka недалёка ад сербскага горада Лозніца ў перыяд з ліпеня па верасень навучылі больш за 150 прарасійскіх актывістаў распазнаванню баявых цэляў і стральбе, піша «Радыё Свабода».

Месца, дзе размяшчаўся лагер

Падрыхтоўка, як паведамляецца, была арганізаваная з мэтай зрыву парламенцкіх выбараў у Малдове ў выпадку выніку, неспрыяльнага для прарасійскіх сіл.

Вайсковыя інструктары двойчы выязджалі ў Чарнагорыю з Сербіі, каб не парушаць заканадаўства, бо расіяне і беларусы могуць знаходзіцца ў Сербіі без візы толькі 30 дзён.

Вядома, што Сяргей Андрэенкаў падчас поўнамаштабнага ўварвання арміі РФ ва Украіну ў 2022 годзе працаваў дарадцам кіраўніка вайскова-цывільнай адміністрацыі акупаванай тэрыторыі Харкаўскай вобласці Украіны.

Перад парламенцкімі выбарамі малдаўская паліцыя правяла шэраг ператрусаў, у выніку якіх былі затрыманыя 74 чалавекі, якія падазраюцца ў праходжанні падрыхтоўкі ў Сербіі пры каардынацыі расійскіх спецслужбаў з мэтай правакацыі гвалту і масавых беспарадкаў. Гэтая група асоб вывучала тактыку прарыву паліцэйскіх кардонаў, выкарыстанне гумовых дубінак, прыёмы абыходжання з агнястрэльнай зброяй.

Еўракамісія расследуе, якім чынам дзясяткі грамадзян Малдовы прайшлі ў Сербіі такое навучанне. Паліцыя Сербіі затрымала двух грамадзян па падазрэнні ў арганізацыі і фінансаванні лагера каля Лозніцы.

Паводле даных следства, адзін з арыштаваных падазраецца ў выплаце праз свае кампаніі каля 10 тысяч еўра інструктарам ваенізаванай падрыхтоўкі.

Чытайце таксама:

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне

БелдзяржСМІ і каналы сілавікоў спрабавалі бударажыць Малдову разам з расіянамі. Вось што з гэтага выйшла

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла

Каментары да артыкула