БЕЛ Ł РУС

Жыхара ўкраінскай Валыні судзяць за супрацоўніцтва з беларускімі спецслужбамі

7.10.2025 / 18:50

Nashaniva.com

У Валынскай вобласці судзяць 25‑гадовага жыхара Ковельскага раёна за дзяржаўную здраду ў ўмовах ваеннага становішча. Паводле абвінавачвання, у снежні 2024 года ён пагадзіўся на прапанову знаёмага працаваць за грошы з беларускай спецслужбай.

Фота: vol.gp.gov.ua

Паведамляецца, што знаёмы звязаў абвінавачанага з супрацоўнікам беларускай спецслужбы, які плаціў за фотаздымкі і відэазапісы абаронных збудаванняў каля дзяржаўнай мяжы Украіны. Да мая 2025 года абвінавачаны дасылаў гэтыя матэрыялы куратарам і выконваў іншыя заданні ў рамках тайнай і канфідэнцыйнай супрацоўніцкай дзейнасці. За гэта ён атрымліваў грошы праз банкаўскія пераводы.

Цяпер арыштаваны чакае суда пад вартай. 

Чытайце таксама:

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

У затрыманага ў Польшчы таксіста-шпіёна знайшлі спіс беларусаў, за якімі ён меў заданне сачыць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Каментары да артыкула