БЕЛ Ł РУС

У школы рассылаюць патрабаванне пісаць водгукі на фільм «Класная». Мінадукацыі: Гэта фэйк

7.10.2025 / 19:13

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі апублікавала ў сваім тэлеграм-канале папярэджанне пра фальшывыя лісты, якія пачалі рассылаць школам краіны. У гэтых лістах ад педагогаў патрабавалі тэрмінова напісаць водгук на нядаўна выпушчаны фільм «Класная». Лісты нібыта дасылаюцца ад імя ідэалагічнага аддзела Міністэрства, але гэта не сапраўдны акаўнт ведамства.

Навучэнцаў Мінскага гандлёва-эканамічнага каледжа змусілі праглядзець фільм «Класная». Фота з тэлеграм-канала каледжа

У тэксце ліста з рассылкі было напісана: «Калегі, настойліва просім у тэрміновым парадку падаць рэцэнзіі на мастацкі фільм «Класная» з подпісам намесніка па выхаваўчай рабоце». Да ліста прыкладалі файл з гатовым шаблонам рэцэнзіі і рэкамендавалі выкарыстоўваць яго «для аператыўнасці». Таксама ў лісце патрабавалася тэрмінова адправіць водгукі да канца працоўнага дня.

Міністэрства адукацыі падкрэсліла, што гэта фальшыўка, і заклікала настаўнікаў ігнараваць гэтыя лісты ды паведамляць калегам, каб яны таксама не рэагавалі.

Фільм «Класная» выйшаў у шырокі пракат 18 верасня. Рэжысёр карціны — Кірыла Халецкі. У ім расказваецца пра Таццяну Васілеўскую, маладую выпускніцу педагагічнага ўніверсітэта, якую накіроўваюць працаваць у школу аграгарадка. Там ёй адразу давяраюць кіраванне складаным 11‑м класам, што становіцца асновай гісторыі.

Чытайце таксама:

На фільм «Класная» загоняць усіх

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»

У Беларусі здымаюць новае прапагандысцкае кіно, каб падлеткі кінуліся паступаць ва ўніверсітэт на настаўнікаў

Каментары да артыкула