Кіроўца аўтобуса ў Бельгіі адвёз юнацкую зборную Беларусі не на той стадыён
Перад адборачным матчам чэмпіянату Еўропы са зборнай Нарвегіі, які павінен быў прайсці ў бельгійскім горадзе Льеж, з юнацкай (U-17) зборнай Беларусі здарыўся казус, піша «Смартпрэс».
Фота ілюстрацыйнае
Кіроўца аўтобуса пераблытаў адрасы і адвёз беларусаў не на той стадыён.
На выпраўленне памылкі пайшоў нейкі час, але ўрэшце каманда апынулася ў патрэбным месцы.
Тым не менш, з-за транспартнага бязладдзя пачатак сустрэчы прыйшлося зрушыць з 15.00 на 15.30.
Чытайце таксама:
Новы беларускі тэлеканал «Спорт ТБ» пачне трансляцыю ў пятніцу ў 16:45
Беларускі футбольны клуб будзе гуляць у адной з мінорных ліг Польшчы
Футбалісткі «Мінска» не атрымалі візы ў Нідэрланды на матч Кубка Еўропы
Крышціяну Раналду стаў першым у гісторыі футбалістам-мільярдэрам