БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай

9.10.2025 / 22:57

Nashaniva.com

У інтэрв'ю Deutsche Welle дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская сярод іншага закранула пытанне, наколькі беларускія актыўнасці могуць разлічваць на падтрымку з боку заходніх дэмакратый ва ўмовах, змененых пасля прыходу да ўлады ў ЗША Дональда Трампа.

Святлана Ціханоўская. Фота: Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

— Крыху менш за год таму Еўрапейскі саюз выдзеліў 30 мільёнаў еўра на падтрымку беларускіх праектаў, грамадзянскай супольнасці. Наколькі беларусы могуць разлічваць на падобнае фінансаванне ў далейшым? Ужо называюцца нейкія лічбы?

— Цяпер, напэўна, ідзе працэс пераацэнкі гэтых патрэб, таму што з моманту, калі Амерыка спыніла падтрымку ўсіх грамадзянскіх ініцыятыў за мяжой, вядома, утварыўся вельмі вялікі прабел у фінансаванні грамадзянскіх актывістаў. І цяпер нашы еўрапейскія саюзнікі шукаюць магчымасці гэта прабел запоўніць.

Наўрад ці атрымаецца цалкам аднавіць той аб'ём, які страцілі беларусы ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай. Але мы таксама прыярытэтызаваліся, мы таксама трошачкі падумалі, дзе можна зрэзаць, якія галоўныя кірункі.

— Прыкладна пра якія сумы ідзе гаворка?

— Гэта не сакрэт, што амерыканская дапамога пакрывала прыкладна палову ўсяго аб'ёму дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці.

— Гэта значыць, цяпер Еўразвяз застаецца найбуйнейшым донарам, па сутнасці, і павінен стаць ледзь не адзіным донарам у гэтай сітуацыі?

— Ніхто нікому нічога не павінен. Так, Еўрапейскі саюз разумее, што дапамога беларусам — гэта не нейкая дабрачыннасць, гэта інвестыцыі ў дэмакратыю, у іх уласную бяспеку. І таму такія інвестыцыі акупяцца ў разы, калі нашы мэты будуць дасягнутыя.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Мы з Сяргеем не канкурэнты, а гісторыю з адменай інтэрв'ю CNN раздзьмулі

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз

Каментары да артыкула