Грамадства2525

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз

«У Святланы Ціханоўскай ёсць ахова, але яна скарэкціравана з улікам цяперашніх рэалій», — заявіла Інга Ругінене журналістам у Коўне.

Фота: Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

Прэм'ер-міністр Інга Ругінене сцвярджае, што ўзровень фізічнай аховы лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай, якая пражывае ў Літве, паніжаны і скарэкціраваны з улікам цяперашняга ўзроўню пагроз, піша Delfi.lt.

«Ахова не знятая. Меры бяспекі падабраныя, зыходзячы з узроўню пагроз. Службы выдатна выконваюць сваю працу, штодня ацэньваючы ўзровень пагроз і мадэлюючы, якія меры бяспекі варта прымяняць на падставе гэтага.

У Святланы Ціханоўскай ёсць ахова, але яна скарэкціравана з улікам цяперашніх рэалій», — заявіла Інга Ругінене журналістам у Коўне.

Пра тое, што Літва прыняла рашэнне скараціць фізічную ахову лідара беларускай апазіцыі, у аўторак паведаміў партал LRT.lt.

Супрацоўнікі Службы аховы кіраўніцтва забяспечваюць ахову кіраўнікоў літоўскай дзяржавы: прэзідэнта, старшыні Сейма і прэм’ер-міністра. На тым жа ўзроўні ахоўвалі і Ціханоўскую.

Каментары25

  • Неабыякавы
    08.10.2025
    Можна паехаць у Амерыку, калі офіс Ціханоўскай не адчувае сябе ў бясьпецы.
  • Лічым грошы
    08.10.2025
    Памятаеце былі мільёны даляраў якія ішлі на падтрымку беларускага бізнэса за мяжой. Здаецца нават Кныровіч тады паспрачаўся з Латушкай наконт сумаў. Здаецца прайшло 4-5 гадоў. Фірмы павінны былі раскруціцца і даваць нейкі прыбытак. Окей, звычайны эмігрант мае нейкія 20 эўра каб заданаціць, але бізнэс гэта зусім іншая справа. Падкрэсьліваю, выдзяляліся мільёны даляраў і гэта публічна падцверджана. Дык вось за гэтыя грошы з бізнэса і можна ахоўваць офіс Ціханоўскай. Калі ніхто не скінецца – пачынаць расследваньне.
  • Баста
    08.10.2025
    Неабыякавы, нікуды яны не паедуць. У Амэрыцы Трамп адмяніў сацыялізм. Прыйдзецца працаваць.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць